Усе навіны

Аляксей Бага: «Няма гарантыі таго, што, калі мы пачнем пазней на два тыдні, не будзе снегу і ідэальнага поля»

20 сакавіка, 11:38

Беларускі спецыяліст Аляксей Бага выказаўся пра уплыў умоў надвор'я і штучных газонаў на старт новага сезона вышэйшай лігі.

– Тое, што снег, сінтэтыка, ад гэтага нікуды не падзецца. Сінтэтыка ляжыць і на «Маякаўцы», і на «Семашка», дзе гулялі ў гэтым туры. Яна не самай лепшай якасці, гэта ўжо не сакрэт. Выпадзенне снега – капрызы прыроды, мы не можам на гэта нейкім чынам паўплываць, таму пайшоў снег і пайшоў, ну што рабіць.

– На вашую думку, ці варта так рана пачынаць чэмпіянат?

– Няма гарантыі таго, што, калі мы пачнем пазней на два тыдні, не будзе снегу і ідэальнага поля. А трэніравацца тры месяцы ў перадсезонцы таксама не бачу сэнсу, таму што гэта залішне доўга. І псіхалагічна, і фізічна людзі набіраюць форму, потым яе губляюць, атрымліваюць траўмы, паспяваюць вылечыцца. Гэта накладна і для каманд будзе, калі яшчэ тры-чатыры тыдні лішнімі трэніравацца, арандаваць палі, гасцініцы, шукаць нейкія месцы для збораў, для трэніровак, для раз'ездаў. Гэта не так танна для каманд. Таму ў такі час пачыналі, усялякае бывала. Гэта не перашкаджала раней гуляць у зборнай і клубам выходзіць у еўракубкі, таму нічога ў гэтым страшнага няма, – сказаў Бага.