Усе навіны

Аляксей Бага: «Бакіч – гэта не пра выхад у еўракубкі, яго прыезд у мінскае «Дынама» не вырашыць усе пытанні»

20 сакавіка, 12:03

Беларускі трэнер Аляксей Бага ацаніў вяртанне чарнагорскага форварда Душана Бакіча ў мінскае «Дынама».

– Як вы думаеце, ці варта чакаць мінскае «Дынама» ў фінальнай частцы еўракубкаў з улікам апошніх падпісанняў і вяртання Душана Бакіча?

– Душан Бакіч – гэта не пра выхад у еўракубкі. Бакіч - добры футбаліст, але трэба дачакацца лёсавання Лігі чэмпіёнаў і разумець, у якой форме падыдзе «Дынама» да гэтых гульняў. Што ўвогуле будзе з камандай? На якім месцы яны будуць размяшчацца ў чэмпіянаце? Якая геаграфія падарожжаў будзе па жэрабі? Адна справа – праехаць на аўтобусе, а іншая – праляцець да Ісландыі 20 гадзін, гэта будзе вельмі цяжка. Не думаю, што прыезд Бакіча вырашыць усе пытанні. На сённяшні дзень Бакіч – не велічыня ў еўрапейскім футболе, – падзяліўся Бага.