Максім Краснабаеў: «Марадона рэальна хацеў трэніраваць брэсцкае «Дынама»
Экс-дырэктар брэсцкага «Дынама» Максім Краснабаеў выказаўся пра узаемадзеянне клуба з Дыега Марадонай у 2018 годзе.
– Шчыра кажучы, я да канца не ведаю, ці меў Мікалаевіч (экс-кіраўнік «Дынама» Аляксандр Зайцаў – Tribuna.com) рэальныя віды на тое, што Дыега будзе нешта рабіць [для клуба]. Але, па сутнасці, гэта піяр вельмі сур'ёзнага маштабу. Праз дубайска-эмірацкія сувязі. Аляксандр Зайцаў у Эміратах таксама працаваў. І праз чалавека склаўся гэты кейс.
Дыега ў прынцыпе ўжо тады, можна сказаць, гастраляваў па свеце, [быў] у розных краінах. Безумоўна, легенда. Безумоўна, [яму была] патрэбна манетызацыя. І так склалася, што яго мэты супалі з мэтамі непасрэдна Аляксандра Зайцава. Адсюль фармулёўкі. Кім ён быў? Старшынёй клуба? Нешта такое. Ну, значыць, нешта трэба [было] напісаць.
Я толькі ведаю, што Дыега рэальна жадаў трэніраваць. А Аляксандр Мікалаевіч [гэтага] не хацеў. У прынцыпе кейс адбыўся. Ён вельмі дапамог.
– Каб запрасіць Марадону трэба велізарныя грошы. Ты сапраўды лічыш, што гэта дапамагло клубу?
– Так. Па-мойму, нават Мікалаевіч недзе казаў: невялікія грошы. Сто працэнтаў [дапамагло]. У тым моманце, калі клуб разьвіваўся, гэта вельмі дапамагло. Пад тыя задачы, якія ставіліся. Адбылася прывязка легендарнай асобы да клуба.
Нават зараз скажы ўмоўна «Марадона» – думаю, клуб прайграюць хутка. Калі мы гаворым пра беларускі клуб. Скажы замежніку пра «Дынама-Брэст» – ён таксама прайграе Марадону. Таму гэта спрацавала, пазнавальнасці стала больш, – сказаў Краснабаеў.