Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Ні з кім не дасягнута дамоўленасці пра правядзенне афіцыйных трансляцый першай лігі»

20 сакавіка, 13:58

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч адказаў на пытанне наконт трансляцый матчаў першай лігі-2025 на тэлебачанні.

«Матчы першай лігі могуць быць трансляваныя па ТБ-каналах, у нас пярэчанняў няма на гэты конт. Адзінае, што магу адзначыць, на сёння не дасягнута ні з кім дамоўленасці аб правядзенні афіцыйных трансляцый. Як дапусцім было гэта летась, на «Яснае-ТВ», і на Белтэлерадыёкампаніі. Але калі якая-небудзь з гэтых кампаній гатова будзе ажыццявіць здыманне матчу і адпаведна трансляцыю на сваім канале, то мы пярэчыць дакладна не будзем. Пры гэтым адзначу, што трансляцыі матчаў будуць ажыццёўленыя на афіцыйным сайце АБФФ і YouTube-канале АБФФ», – заявіў Васілевіч.