Экс-гендыр брэсцкага «Дынама» Краснабаеў: «Нацыянальны стадыён? Не факт, што на зборную Беларусі мы збярэм усю арэну»
Экс-генеральны дырэктар брэсцкага «Дынама» Максім Краснабаеў выказаўся пра будучыню Нацыянальнага стадыёна ў Мінску пасля ўвядзення арэны ў эксплуатацыю.
– Ці знойдзецца ў Мінску каманда, якая зможа выкарыстоўваць Нацыянальны стадыён умоўна, як хатнюю арэну і збіраць там людзей?
– На сёння я не бачу перадумоў для гэтага.
– Нешта можна зрабіць?
– Ну, канешне, можна. Але зыходзячы з сённяшніх рэалій, з вось гэтага падыходу, фінансавання клубаў – без шанцаў.
Тут не факт, што на зборную Беларусі мы збярэм увесь стадыён на рыначных умовах.
Трэба ў любым выпадку выдзяляць бюджэт на людзей, якія будуць паўнацэнна займацца развіццём. Спецыяліст па маркетынгу павінен быць у клубе не ніжэйшы за намесніка дырэктара. Калі ёсць кіраўнік маркетынгу, значыць у яго ў падпарадкаванне яшчэ некалькі чалавек. Гэтыя людзі паўнавартасна гэтую гісторыю і павінны рухаць.
Узяць мінскае «Дынама» – у іх партнёры бэтынг і Lays. Там нармальныя грошы ад іх. Калі ўзяць гэтага чалавека ў БФФ, то ў федэрацыя зарабляла б значна больш грошай. Але чалавек не працуе ў фэдэрацыі.
– Але і на «Дынама людзі не ходзяць.
– Яго праца прыцягваць грошы. А для прыцягнення людзей павінны быць іншыя людзі, – сказаў Краснабаеў.