Усе навіны

Алос – пра Рамадан: «Зборнай Беларусі таксама нялёгка – рэзкая змена надвор'я, штучнае поле»

20 сакавіка, 17:33

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем аб матчы з Таджыкістанам (5:0).

– 9 футбалістаў зборнай Таджыкістана выконваюць Рамадан. Лагічна было б меркаваць, што некаторыя з іх пасля перапынку могуць падсесці. Ці быў на гэта разлік?

– Так, мы ведалі пра гэты факт. Але не магу сказаць, што гэта мела вырашальнае значэньне. Зразумела, мы пра гэта сказалі рабятам.

Але нам таксама нялёгка – рэзкая змена надвор'я, штучнае поле. Да гэтага таксама складана адаптавацца, – сказаў Алос.