«Барселона» не вернецца на «Камп Ноу» ў гэтым сезоне
«Барселона» не вернецца на «Камп Ноу» ў сезоне 2024/25.
Гэта стала вядома з электронных лістоў, якія клуб разаслаў балельшчыкам і паведаміў, што абанементы на «Алімпійскі стадыён» імя Луіса Кумпаньша працягнуты да завяршэння бягучай кампаніі. Усе астатнія хатнія матчы Ла Лігі і Лігі чэмпіёнаў сезона 2024/25 каманда правядзе на «Мантжуіку».
«Барса» ўжо ў чацвёрты раз з кастрычніка 2024 года пераносіць вяртанне на «Камп Ноу».
Прэзідэнт клуба Жаан Лапорта казаў, што рэканструкцыя завершыцца да 29 лістапада 2024 года. Аднак у кастрычніку клуб заявіў, што вяртанне не адбудзецца ў 2024 годзе, замест гэтага яно будзе ў другой палове сезона. У лістападзе вяртанне было зноў адкладзена прынамсі да лютага, а ў студзені — сама меней да траўня.
Работы па рэканструкцыі «Камп Ноў» і павелічэнню яго ёмістасці да 105 000 месцаў (больш за ўсё ў еўрапейскім футболе) пачаліся ў чэрвені 2023 года. «Барселона» і будаўнікі Limak узгаднілі дату завяршэння рэканструкцыі — чэрвень 2026 года, аднак правядзенне матчаў меркавалася раней.
Прагназавалася, што кошт праекта рэканструкцыі «Камп Ноў» складзе 900 мільёнаў еўра.
«Барса» нясе фінансавыя страты, застаючыся на «Алімпійскім», паколькі колькасць гледачоў ніжэйшая, чым чакалася. Толькі 17 552 балельшчыкі з 80 274 уладальнікаў абанементаў выбралі магчымасць пераехаць на іншы стадыён. Клуб падаў 27 385 месцаў.
У сезоне 2023/24 было падлічана, што гульня на «Мантжуіку» абыходзіцца клубу прыкладна ў 90 мільёнаў еўра, улічваючы згублены даход і грошы на падрыхтоўку да матчу.