Усе навіны

Максім Краснабаеў: «Ідэю выканання гімна Беларусі перад матчамі ЧБ брэсцкае «Дынама» падгледзела ў ЗША»

20 сакавіка, 20:03

Экс-генеральны дырэктар брэсцкага «Дынама» Максім Краснабаеў узгадаў пра тое, як у клуба з'явілася ідэя перад хатнімі матчамі выконваць рэжымны гімн.

– Выкананне гімна Беларусі перад пачаткам матчаў «Дынама» мы падгледзелі падчас камандзіроўкі ў ЗША. Мы сядзім там – да мурашак. Хаця гэта не свой гімн, а амерыканскі.

Кідаем ідэю Аляксандру Зайцаву – трэба рабіць і ў нас. Гэта робіцца.

З гімнамі ж прыкольна было. Іх заўсёды па-рознаму выконвалі. Хтосьці – у адзіночку, былі сілавікі розных ведамстваў. Гэта нешта незвычайнае. У нас тады яшчэ не было такой культуры спяваць гімн, як у іншых краінах.

Адна справа ён проста грае, другая – выканаў жывы чалавек.

Такую культуру трэба развіваць. У нейкіх краінах перад матчамі зборных футбалісты абдымаюцца – спяваюць, а разам з імі і ўвесь стадыён. А ў нас культуры няма, хтосьці саромеецца, яшчэ нешта, – сказаў Краснабаеў.