Віталь Кутузаў: «Паміж АБФФ і «мінспорта» толькі барацьба і нуль выніку. Футбол у Беларусі больш не з'яўляецца папулярным відам спорту»
Экс-форвард зборнай Беларусі Віталь Кутузаў падзяліўся меркаваннем пра беларускі футбол.
– Вы з Аляксандрам Глебам – адны з апошніх беларусаў, якія зрабілі кар'еру ў Еўропе. Што цяпер?
– Цяпер беларускіх футбалістаў нават у бінокль не разгледзіш. Футбол тут больш не з'яўляецца папулярным відам спорту.
– Якія асноўныя праблемы?
– Гэта складанае пытанне.
АБФФ і «мінспорта» павінны прачнуцца. Але пакуль толькі барацьба паміж імі і няма ніякага выніку. Тут сістэма, якая нічога не генеруе, і дзеці ў Беларусі не хочуць гуляць у футбол.
Няма нічога, каб іх заахвочвала. Прывяду прыклад: ува мне ўспыхнула іскра, калі мой бацька ўпершыню адвёў мяне на стадыён. У Беларусі туды больш ніхто не ходзіць, на матчы мінскага «Дынама», каманды са сталіцы, 2 мільёны жыхароў, ходзяць 700 чалавек. Нават на матчы БАТЭ, які гадамі гуляў у Лізе чэмпіёнаў, не збіраецца стадыён.
Сумны сцэнар. Я спрабаваў памагчы. Хацеў балатавацца на пасаду кіраўніка БФФ, але гэта не ўдалося, – сказаў Кутузаў.