Усе навіны

«Нёман» запоўніў усе павышаныя стаўкі не для гульцоў зборнай, «Дынама» Брэст – 2, мінскае «Дынама» – 3

21 сакавіка, 10:10

Паводле звестак «Трыбуны» ў «Нёмана» разабраныя ўсе павышаныя стаўкі не для зборнікаў. Па нашых звестках, яны дасталіся форвардам Ягору Зубовічу і Максіму Краўцову, капітану абаронцу Івану Садаўнічаму і паўабаронцу Міхаілу Казлову.

Як гульцы зборнай крыху больш за 17 тысяч рублёў у Гродне атрымліваюць паўабаронца Павел Савіцкі і абаронца Ягор Пархоменка.

17+ тысяч рублёў у «Дынама» Брэст атрымліваюць толькі Арцём Быкаў і Міхаіл Гардзяйчук. Падвышаную стаўку займае абаронца Арцём Рахманаў, але яму далі толькі 10 тысяч.

17+ тысяч у мінскім «Дынама» атрымліваюць толькі 35-гадовы абаронца Аляксей Гаўрыловіч, які ў пачатку 2025-га на год падоўжыў кантракт, і чарнагорскі форвард Душан Бакіч (у «Амоніі» ён атрымліваў у разы больш). Каля 12 тысяч на падвышанай стаўцы атрымлівае абаронца Раман Бегуноў.

На правах зборніка ў клубе каля 15 тысяч рублёў атрымлівае падпісант за рэжым Іван Бахар.