Максімальны заробак у БАТЭ – шэсць тысяч рублёў, у «МЛ Віцебск» – восем тысяч
Tribuna.com сталі вядомыя памеры заробкаў у БАТЭ і «МЛ Віцебск».
БАТЭ можа забяспечыць заробак па павышаных стаўках, але не імкнецца да гэтага. Па даных Tribuna.com, максімум у клубе цяпер – шэсць тысяч рублёў да выліку падаткаў. Такія грошы ёсць у паўабаронцаў Аляксандра Ануфрыева і Ігара Кастрова, а таксама нападаючага Жана Шарля. У сярэднім жа ў гульцоў заробку на ўзроўні 3-4 тысяч рублёў.
«МЛ Віцебск», нягледзячы на маштабную падпісную кампанію, значна адстае ад лідараў па заробках (мінскае і брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ»). Брамнік Павел Паўлючэнка (афіцыйны матч за зборную ў канцы 2023-га) прыйшоў у каманду, паводле інфармацыі Tribuna.com, на заробак да 8 тысяч рублёў, але гэта без уліку бонусаў. Такія ж грошы атрымліваюць Аляксей Залескі і Алег Нікіфарэнка (апошні столькі ж атрымліваў у Барысаве, але сышоў адтуль, бо не пагадзіўся на невялікае, але ўсё ж паніжэнне).