Усе навіны

Хэйлунд – пра святкаванне ў стылі Раналду ў матчы з Партугаліяй: «Не хацеў яго высмеяць ці нешта падобнае»

21 сакавіка, 20:28

Нападаючы зборнай Даніі Расмус Хэйлунд заявіў, што яго святкаванне ў стылі Крышцiяну Раналду ў матчы з Партугаліяй (1:0) не было спробай высмеяць гульца.

«Гэта было ў гонар майго куміра. Я не хацеў яго высмеяць ці нешта падобнае.

Ён аказаў вялікі ўплыў на мяне і маю футбольную кар'еру», – заявіў 22-гадовы форвард.

Матч у адказ паміж зборнымі адбудзецца ў нядзелю, 23 сакавіка, на стадыёне «Жазэ Алваладэ» ў Лісабоне.

Пачатак у 22.45.