Усе навіны

Луцэвіч – самы высокааплатны гулец «Славіі»

21 сакавіка, 18:34

Tribuna.com стала вядома, што самы высокааплатны гулец «Славіі» – 33-гадовы вінгер Цярэнцій Луцэвіч.

У гульца ў адзінага ў камандзе падвышаная стаўка. Цяпер ён атрымлівае восем тысяч рублёў да выліку падаткаў.

У астатніх - нават у тых, хто гуляе за «Славію» ужо некалькі сезонаў - заробкі ніжэй. Напрыклад, каля 5,5 тысяч далі абаронцу Паўлу Чыкідзе, паўабаронцу Аляксандру Бацішчаву і нападаючаму Андрэю Салаўю.

Пры гэтым заробак галоўнага трэнера Івана Біёнчыка перавышае ліміты і складае каля 12 тысяч рублёў. Як мазырскай камандзе гэта ўдалося, невядома.