Усе навіны

Рафінья: «Я сур'ёзна разглядаў варыянт з сыходам з «Барселоны»

21 сакавіка, 22:13

Вінгер «Барселоны» Рафінья Дыяс расказаў, што мінулым летам задумваўся над сыходам з клуба.

«Я не адчуваў сябе ментальна камфортна, пакуль мне не патэлефанаваў Флік.

Штодня з'яўляліся чуткі пра мой магчымы пераход у той ці іншы клуб. Усё ішло не так, як павінна было б. У мяне быў горшы сезон, чым чакалася, і я бачыў, як людзі прасілі мяне сысці.

Я сур'ёзна разглядаў варыянт з сыходам», – сказаў Рафінья ў інтэрв'ю Globo Esporte.

Статыстычна 28-гадовы бразілец праводзіць свой найлепшы сезон у кар'еры.

Па стане на сярэдзіну сакавіка ён забіў 27 мячоў і аддаў 18 галявых перадач у 42 матчах. Больш падрабязна – тут.

Раней яго найлепшым паказчыкам былі 22 галявыя дзеянні ў сезонах 2017/18 і 2022/23.