Усе навіны

Фатхула Алімзода: «Мне вельмі падабалася працаваць з Кубаравым у Таджыкістане, таму адразу пагадзіўся перайсці ў «Арсенал»

21 сакавіка, 20:21

Таджыкскі паўабаронца Фатхула Алімзода распавёў пра тое, як перайшоў у «Арсенал» і пра знаёмства з беларусамі ў «Атырау».

– Настрой выдатны! Я знаёмы з Алегам Міхайлавічам [Кубаравым]. Ён быў маім трэнерам у Таджыкістане. Вельмі добры трэнер. Мне вельмі падабалася з ім працаваць. Таму, калі мне прапанавалі перайсці ў «Арсенал», я адразу пагадзіўся. Ён не змяніўся. Таксама заўжды ўсміхаецца, вельмі шчаслівы. У яго былі топ трэніроўкі! Шкада толькі, што незадоўга да Кубка Азіі я нагу зламаў. У нас была цяжкая трэніроўка, а ў мяне быў ніт у назе. Няўдалае дзеянне зрабіў і прыйшлося прапусціць чэмпіянат Азіі. Вельмі знерваваўся. Гэтулькі рыхтаваўся дзеля гэтага і не згуляў. У мінулым годзе гуляў у Казахстане, у «Атырау». Перасякаўся з іншымі беларусамі: Стасевічам, Хаткевічам, Сцяпанавым і Сігневічам. Трэніраваў нас Віталь Жукоўскі. Наогул добры трэнер.

– Жартуе выдатна!

– Так! Шчаслівы трэнер. Трэніроўкі топ былі, – сказаў Алімзода.