Сяргей Яромка: «Трэба шукаць спарынгі з камандамі, якія адпавядаюць па ўзроўні супернікам па кваліфікацыі ЧС-2026»
Экс-галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Яромка выказаў сумненні ў мэтазгоднасці правядзення таварыскага матча з Таджыкістанам.
«Перамога і рэзультатыўная гульня – гэта безумоўныя плюсы, але пытанне ў мэтазгоднасці правядзення спарынгу са зборнай Таджыкістана. Хто ў нас у групе кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026? Грэцыя, Шатландыя і або Партугалія, або Данія: якая мэтазгоднасць правядзення гэтага паядынку на фоне будучых афіцыйных матчаў?
Так, можна сказаць, што ніхто не хоча з намі гуляць, але ж юнацкая і моладзевая зборныя праводзяць спарынгі на Кіпры і ў Турцыі. Трэба працаваць, шукаць спарынгі з камандамі, якія адпавядаюць па ўзроўні супернікам па кваліфікацыі ЧС-2026, і варыянты знойдуцца», – падзяліўся Яромка.
Нагадаем, што 25 сакавіка беларуская зборная сустрэнецца ў Баку з камандай Азербайджана.