Усе навіны

Беларускі кіпер сістэмы «Генка» Мацюкоў: «За пяць месяцаў па шэсць гадзін вывучэння стаў спакойна размаўляць на нідэрландскай»

21 сакавіка, 23:01

Беларускі варатар сістэмы «Генка» Платон Мацюкоў расказаў пра вывучэннэ моў.

«Я з дзяцінства змяніў шмат калектываў – як футбольных, так і школьных. Так што ўліцца ў новае асяроддзе было не вельмі вялікай праблемай. У плане мовы ў мяне англійская амаль як руская, а гэта добрая дапамога.

З французскай аказалася складаней: настаўніка не было, стараўся вывучаць і практыкавацца сам і за год паступова дайшоў да размоўнага ўзроўню. А калі пераехаў у інтэрнат у Фляндрыі, як вы і сказалі, чакаў нідэрландскую. І я пачаў займацца па праграме вывучэння мовы. Прыходжу – і ў мяне шэсць гадзін нідэрландскай. У выніку амаль за пяць месяцаў стаў спакойна размаўляць на ёй, нават нашмат лепш, чым на французскай. Так, было няпроста, такая спецыфічная мова, але дзякуючы прыкладзеным намаганням усё прыходзіць», – сказаў Мацюкоў.