Усе навіны

Хары Кейн: «Людзі ўспрымаюць гэта як належнае – калі забіваеш Албаніі ці Латвіі, яны проста чакаюць гэтага»

22 сакавіка, 19:20

Форвард зборнай Англіі Хары Кейн лічыць, што людзі прывыклі да яго рэзультатыўнасці.

«Гэта падобна на тое, як Раналду і Месі выдавалі шалёныя лічбы, а ў наступным сезоне забівалі не 50, а 40 мячоў. І быццам бы ў іх быў дрэнны сезон.

Людзі ўспрымаюць гэта як належнае і, магчыма, у выпадку з Англіяй таксама. Я аформіў 69 галоў (інтэрв'ю было да гульні з Албаніяй, дзе Кейн забіў 70-ы мяч – заўв. Tribuna.com), і калі ты забіваеш Албаніі ці Латвіі, людзі проста чакаюць гэтага.

Часам я кажу, што калі б мне было 25 гадоў і я рабіў тое, што раблю, то ажыятаж вакол мяне, магчыма, быў бы крыху іншым. Можа, людзям проста крыху надакучвае тое, што ты робіш, але мне дакладна не надакучыла. Я рады гэтым і будучым матчам», – сказаў Кейн.

Статыстыка 31-гадовага англічаніна тут.