Усе навіны

Трэнер БАТЭ Мігаль пра 0:5 ад «Зеніта»: «Прыехалі не па вынік, а па вопыт. Самае галоўнае – мы яго атрымалі»

22 сакавіка, 19:56
2

Галоўны трэнер БАТЭ Іван Мігаль падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы з «Зенітам» (0:5).

– Мы сюды прыехалі не па вынік, а па вопыт. Самае галоўнае – мы яго атрымалі.

Я хлопцаў пасля першага тайма спытаў, але яны задыхалі. Збудаванне закрытае, можа, ім не хапала паветра, таму, можа, на нейкім адрэзку хуткіх два мячы прапусцілі, неяк не ўвайшлі ў гульню.

Усё роўна відаць, што зусім іншыя хуткасці, шпаркасць прыняцця рашэнняў, узровень легіянераў тут нашмат вышэй, чым у нас. Паўтаруся, гэта станоўчы вопыт. Мы хочам развівацца, таму гульня толькі ў плюс.

– Які вопыт вы атрымалі?

– Што трэба хутчэй прымаць рашэнні, як мага больш гуляць у адно-два дотыку. Бачым, што тут футбол нашмат хутчэй, – сказаў Мігаль.

Гриня бубнов
Бла бла.. На 🙀 тренеруйтесь да и то обделаетесь.. в голове опыт а не в заднице
Адказаць
0
Boris Gitlin
Все правильно сказал Мигаль. А кому не нравится тренируйтесь на котиках ( сборная Таджикистана, хороший пример).
Адказаць
-1