Усе навіны

Ануфрыеў – пасля 0:5 ад «Зеніта»: «БАТЭ стараўся гнуць тую лінію, якую просіць трэнерскі штаб»

23 сакавіка, 11:07

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Ануфрыеў падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы з «Зенітам» (0:5).

– Цяжкая гульня. Бясцэнны вопыт для БАТЭ. У суперніка якасныя футбалісты, добра працуюць з мячом. Было цяжка ім супрацьстаяць.

Але мы ўсё роўна імкнуліся гнуць тую лінію, якую просіць трэнерскі штаб.

Ён прасіў гуляць у наш футбол – мы спрабавалі, дзесьці не атрымлівалася. Набылі вельмі шмат у гульні. Вопыт нам дапаможа ў светлай будучыні.

Маглі стаць аўтобусам і ўсю гульню абараняцца. Але мы пераследвалі іншыя мэты, – сказаў Ануфрыеў.