Усе навіны

Гулец БАТЭ Кісялёў пасля 0:5 ад «Зеніта»: «Лік адышоў на другі план»

23 сакавіка, 14:50
1

19-гадовы форвард БАТЭ Вадзім Кісялёў рэзюмаваў таварыскі матч супраць «Зеніта» (0:5).

– Лік адышоў на другі план, гэта не кажа аб тым, што мы не хацелі перамагчы, але ў прыярытэце было паказаць якасную гульню і выкласціся на ўсе сто адсоткаў.

У першай палове сустрэчы было цяжка знайсці момант для ўдару.

У другім тайме ў нас стала больш падыходаў да чужых варот, дзесьці выкарыстоўвалі хуткія атакі, якія завяршаліся небяспечнымі момантамі.

– Ці патрэбныя белклубам такія міжнародныя гульні падчас паўзы на матчы зборных?

– Так, калі ёсць магчымасць згуляць міжнародныя гульні, то гэта ў любым выпадку станоўчы вопыт, якім трэба карыстацца ў далейшым, – сказаў Кісялёў.

Александр Белый
вы проста абрабіліся! па поўнай
Адказаць
2