Усе навіны

Карыцька і Аснін увайшлі ў трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»

23 сакавіка, 17:11

На пасаду трэнера ў трэнерскі штаб Аляксея Мяркулава ў «Энергетыцы-БДУ» прызначаны Уладзімір Карыцька. Таксама ў структуру каманды ўвайшоў трэнер брамнікаў Дзмітрый Аснін.

Раней Карыцька ўзначальваў «Сатурн» з чацвёртага дывізіёна Расіі. Аснін у мінулым сезоне працаваў пінскай «Хвалі».

У наступным сезоне «Энергетык-БДУ» выступіць у другой лізе Беларусі.