Усе навіны

Беларусь згуляе з Даніяй у групе адбору ЧС-2026

24 сакавіка, 01:21

У 1/4 фіналу Лігі нацый Партугалія абгуляла Данію (0:1, 5:2 ДЧ).

Згодна з лёсаваннем, каманда, якая прайграла ў названай пары, ідзе ў групу С адбору ЧС-2026. Такім чынам, Данія дапоўніць квартэт са зборнымі Грэцыі, Шатландыі і Беларусі.