Усе навіны

Склад дывізіёнаў Лігі Нацый-2026/27

24 сакавіка, 10:00

У Еўропе завяршыліся стыкавыя матчы Лігі нацый за права гуляць у дывізіёнах A і B.

У плэй-оф A/B Турцыя адолела па суме двух матчаў Венгрыю (3:1, 3:0), Бельгія – Украіну (1:3, 3:0), Сербія – Аўстрыю (1:1, 2:0), Грэцыя – Шатландыю (0:1, 3:0).

Раней па выніках групавой стадыі месца ў дывізіёне A страцілі Польшча, Ізраіль, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, а падняліся туды Чэхія, Англія, Нарвегія, Уэльс.

У плэй-оф B/C Ірландыя двойчы перамагла Балгарыю (2:1, 2:1), Косава – Ісландыю (2:1, 3:1), Грузія – Арменію (3:0, 6:1), Славенія ў дадатковы час была мацнейшай за Славакію (0:0, 1:0).

Па выніках групавога этапа з дывізіёна B вылецелі Албанія, Фінляндыя, Казахстан, Чарнагорыя, а ўзняліся ў яго Швецыя, Румынія, Паўночная Ірландыя, Паўночная Македонія.

Матчы плэй-оф C/D (Гібралтар – Латвія, Мальта – Люксембург) будуць згуляныя 26 і 31 сакавіка. Прамыя пуцёўкі ў дывізіён C заваявалі Сан-Марына і Малдова, апусціліся ў лігу D Азербайджан і Літва

Такім чынам, у Лізе нацый-2026/27 склад удзельнікаў будзе наступным:

Ліга А: Партугалія, Харватыя, Францыя, Італія, Германія, Нідэрланды, Іспанія, Данія, Чэхія, Англія, Нарвегія, Уэльс, Турцыя, Бельгія, Сербія, Грэцыя.

Ліга B: Польшча, Ізраіль, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Венгрыя, Украіна, Аўстрыя, Шатландыя, Швецыя, Румынія, Паўночная Ірландыя, Паўночная Македонія, Ірландыя, Косава, Грузія, Славенія.

Ліга C: Албанія, Фінляндыя, Казахстан, Чарнагорыя, Балгарыя, Ісландыя, Арменія, Славакія, Эстонія, Кіпр, Беларусь, Фарэрскія Астравы, Сан-Марына, Малдова, Гібралтар/Латвія, Мальта/Люксембург.

Ліга D: Азербайджан, Літва, Ліхтэнштэйн, Андора, Гібралтар/Латвія, Мальта/Люксембург.

Групавы этап наступнага розыгрышу Лігі нацый пройдзе з верасня па лістапад 2026 года, матчы плэй-оф і фінал чатырох – у сакавіку і чэрвені 2027-га.