Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Сумаваць часу няма. Калі я не гуляю ў «Дынама» Масква, то пакуль гэтага не заслугоўваю»

24 сакавіка, 14:28

Беларускі галкіпер маскоўскага «Дынама» (Расія, Д1) Андрэй Кудравец расказаў пра адсутнасць гульнявой практыкі ў асноўнай камандзе.

За першую каманду футбаліст правёў 1 матч у Кубку Расіі. За другую – у Д4 8 матчаў, у Д3 – 2.

– Сумаваць часу няма. Я разумею тое, што калі я не гуляю, то пакуль гэтага не заслугоўваю. Але раблю тое, што ад мяне патрабуецца – выкладаюся на кожнай трэніроўцы, у кожным матчы – усё роўна, за першую каманду ці другую.

Мая задача выкладвацца на 100 працэнтаў, а далей будзе відаць, – сказаў Кудравец.