Усе навіны

Раналду – першы гулец у гісторыі, які забіваў за зборную 22 гады запар

24 сакавіка, 16:00

Зборная Партугаліі перамагла Данію (5:2; першы матч – 0:1) у другім матчы плэй-оф Лігі нацый.

Форвард партугальцаў Крышціяну Раналду забіў на 72-й хвіліне і стаў першым гульцом у гісторыі, які забіваў за нацыянальную каманду 22 гады запар. Упершыню Крышціяну забіў за Партугалію ў матчы супраць Грэцыі ў чэрвені 2004 года з перадачы Луіша Фігу.

У гэтым сезоне Раналду аформіў 35 галоў і аддаў 4 асісты ў 39 матчах за клуб і зборную. Падрабязная статыстыка тут.