Усе навіны

Лукуман Аліу: «У Беларусі харчуюся альбо рысам, альбо спагецці. Ніколі не браў сабе мяса, таму што многія стравы тут са свініны»

24 сакавіка, 15:25

Нігерыйскі паўабаронца «Гомеля» Лукуман Аліу расказаў пра харчаванне ў Беларусі.

– Мне падабаецца Беларусь і ўсё, што тут ёсць. Людзі, чыстыя вуліцы, прырода, мясцовы футбол – усё гэта выклікае станоўчыя эмоцыі.

Хоць спачатку і даводзілася цяжка, я ўжо больш-менш абвык і мне тут усё падабаецца.

– Як табе мясцовая ежа?

– З гэтым складаней. Многае з мясцовай ежы я проста не ўжываю – харчуюся альбо рысам, альбо спагецці. Я мусульманін, а ў Беларусі многія стравы робяць са свініны. З-за гэтага мне цяжка знайсці сабе нешта. Свініна – табу для мусульман.

Асабліва з гэтай праблемай я сутыкнуўся ў першыя тыдні знаходжаньня ў Беларусі. Было складана адаптавацца да адсутнасці афрыканскай кухні. У мяне не было выбару.

Часта па шляху з трэніроўкі дадому я проста піў ваду, гарбату ці каву. На вячэру купляў сабе хлеб. Калі харчаваліся ўсей камандай, то прасіў класці мне ў талерку толькі макароны ці рыс.

Я не мог не есці з усімі, таму даводзілася шукаць кампраміс. Ніколі не браў сабе мяса. Паступова прывык да гэтага, як ёсць.

– Цяпер – час Рамадана. Як табе даюцца трэніроўкі ў гэты няпросты пэрыяд?

– Ведаеш, гэта на самой справе вельмі няпроста. У Беларусі вельмі інтэнсіўныя трэніроўкі, заўсёды даводзіцца выконваць шмат фізічнай працы.

Даводзіцца знаходзіць залатую сярэдзіну, бо ў мяне няма выбару. Футбол – мая праца, якую я хачу выконваць якасна і павінен гэта рабіць. Ніякіх адгаворак быць не можа, заўсёды трэба аддавацца працэсу на сто працэнтаў. Рэлігія важная, але праца таксама.

Калі вяртаюся дадому пасля трэніроўкі, то проста сплю. Так і праходзіць кожны дзень пасля занятку. Напрыклад, заўтра ў нас трэніроўка раніцай. Мне няпроста трымаць сябе ў тонусе, бо на сон застаецца літаральна чатыры гадзіны, – сказаў Аліу.