Усе навіны

Андрэй Кудравец: «У маскоўскім «Дынама» сказалі, што мне можна шукаць арэнду, але да канкрэтыкі не дайшло»

24 сакавіка, 16:40
1

Беларускі галкіпер маскоўскага «Дынама» (Расія, Д1) Андрэй Кудравец расказаў пра тое, як мог пайсці ў арэнду зімой.

Адзначым, што за першую каманду футбаліст правёў 1 матч у Кубку Расіі. За другую – у Д4 8 матчаў, у Д3 – 2.

– Ці былі рэальныя варыянты з'ехаць у арэнду гэтай зімой?

– Такі варыянт разглядаўся, але нейкай канкрэтыкі не было. Таму застаўся ў «Дынама».

– Ці размаўлялі з Марцэлам Лічкай з нагоды будучыні?

– Перад водпускам размаўлялі з нагоды арэнды. Мне сказалі, што задаволеныя мной, але бо вельмі высокая канкурэнцыя і клуб не жадае прытупляць прагрэс - можна шукаць арэнду. Але да канкрэтыкі не дайшло, таму зараз я працягваю быць у «Дынама», – сказаў Кудравец.

Вітаўт
Няхай едзе ў Казахстан, у парашцы зусім 0 песпектыў
Адказаць
0