Усе навіны

«Мінск» падпіша калумбійскага экс-абаронцу махачкалінскага «Дынама» («Ухо»)

24 сакавіка, 17:50

Калумбійскі абаронца Франсіска Кампа Міна падпіша кантракт з «Мінскам», паведамляе Telegram-канал «Ухо».

24-гадовы футбаліст у студзені 2024 года перайшоў у махачкалінскае «Дынама», але не правёў ніводнага матча.

Са жніўня 2024-га да лютага 2025 года ён знаходзіўся ў арэндзе ў карагандзінскім «Шахцёры», у яго актыве 30 матчаў і два галы.

Усе трансферы ЧБ можна знайсці тут.