Карлас Алос: «Калі зборная Беларусі прайграе Азербайджану, то трапіць пад ціск»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся думкамі пра таварыскую гульню супраць каманды Азербайджана ў Баку. Сустрэча адбудзецца 25 сакавіка а 20.45.
«Некалькі дзён раней мы гулялі з Таджыкістанам на штучным газоне. Там было горача. Заўтра ж згуляем на натуральным газоне, у холадзе. Ужо некалькі дзён мы ў Азербайджане, адаптаваліся і гатовы да гульні. Не хачу казаць пра розніцу гульняў з Таджыкістанам і Азербайджанам. Гэта будуць розныя матчы.
Усе нашы футбалісты гатовы, а стартавы склад вызначым пазней. Што да ціску на зборную Азербайджана, то ў футболе ён заўсёды прысутнічае. Калі мы заўтра прайграем, то трапім пад ціск. Азербайджан – добрая каманда і мы паважаем яе. У апошнім матчы тут мы прайгралі вашай зборнай. І заўтра будзе нялёгка. Паражэнне вашай каманды можа стаць для яе матывацыяй. Мы ж выйдзем на поле дзеля перамогі, пастараемся праверыць кагосьці.
Фернанду Сантуш топ-трэнер, працаваў у вялікіх камандах Партугаліі. Я паважаю яго. Але ўмовы і гульцы былі рознымі. Мы заўтра хочам выйграць», – заявіў Алос.