Усе навіны

Джэсі Лінгард: «Руні сказаў мне: «Не купляй першае аўто, пакуль не згуляеш 50 матчаў». Я згуляў, прыехаў на Range Rover, і ён такі: Чыя машына?

24 сакавіка, 17:39

Былы вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Джэсі Лінгард распавёў, якія парады яму даваў Уэйн Руні.

«Уэйн Руні сказаў мне: «Не купляй першае аўто, пакуль не згуляеш 50 матчаў». Я згуляў 50 гульняў, потым прыехаў на Range Rover, прыпаркаваўся, і Руні такі: Чыя машына? Ты ўжо згуляў 50 гульняў?».

Я ніколі не спрабаваў быць яскравым. Канешне, калі ў цябе ёсць прыгожыя рэчы, часам хочацца іх паказаць. Але мяне фатаграфавалі кожны раз, калі я прыязджаў на машыне.

Але я ж не буду сам гэта публікаваць ці размяшчаць у Daily Mail, правільна? - сказаў Лінгард.

Цяпер Лінгард гуляе за «Сеул».