Крышцiяну Раналду: «Адчуваў, што нават пасля нерэалізаванага пенальці, а прамахваюцца толькі тыя, хто спрабуе забіць, Партугалія пройдзе далей»
Нападаючы зборнай Партугаліі Крышцiяну Раналду пракаментаваў перамогу супраць Даніі (5:2) у матчы ў адказ 1/4 фіналу Лігі нацый.
«Партугальцы, як правіла, цярпяць да самага канца. Перад гульнёй на прэс-канферэнцыі я выказаў тое, што адчуваў, бо ведаў, што заўзятары будуць з намі, а мы, гульцы, будзем добра гуляць, калі на полі будзе энергія...
Я адчуваў, што нават пасля нерэалізаванага пенальці, а прамахваюцца толькі тыя, хто спрабуе забіць - мы пройдзем далей. Так і выйшла. Гэта быў ашаламляльны вечар, Партугалія гуляла вельмі добра. Забіць пяць мячоў у вароты Даніі зусім не проста.
Мы ўсе заслугоўваем віншаванні: гульцы, тыя, хто быў на стадыёне, усе партугальцы. Мы ўсе ў адной лодцы, і было вельмі важна прабіцца ў паўфінал», - сказаў Раналду ў інтэрв'ю NOW.
На рахунку Раналду ў гэтай гульні нерэалізаваны пенальці і гол.