Усе навіны

Пелегрыні – найлепшы трэнер Ла Лігі ў сакавіку

24 сакавіка, 20:27

Ла Ліга вызначыла найлепшага трэнера чэмпіянату па выніках сакавіка.

Узнагароду атрымаў Мануэль Пелегрыні, які ўзначальвае «Бетыс». Яго каманда ў сакавіку выйграла 3/3 матчы з агульным лікам 6:3.

Пелегрыні апярэдзіў Ханса-Дзітэра Фліка («Барселона») і Клаўдыё Хіральдэса («Сельта»).

«Бетыс» пасля 28 тураў займае 6-е месца ў турнірнай табліцы Ла Лігі.