Усе навіны

Аляксандр Гутар: «Вялікі перыяд быў на паўзе. Будзем кампенсаваць»

25 сакавіка, 10:18

35-гадовы галкіпер «Мінска» Аляксандр Гутар заявіў пра жаданне працягваць выступаць.

– Я поўны сіл. 250 гульняў, спадзяюся, не мяжа. На жаль, быў вялікі перыяд у жыцці на паўзе. Будзем кампенсаваць тую паўзу бліжэйшымі гульнямі. Спадзяюся, здароўе дазволіць. А жаданне ёсць, – сказаў Гутар.

Нагадаем, у 2022-м Гутар патрапіў у чорны спіс так званага мінспорту.

Яго «прабачылі» толькі ў пачатку 2024-га.