Аляксандр Гурыновіч: «Рэарганізацыя «Слуцка» адбілася на хуткасці і якасці фармавання складу»
Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч падзяліўся меркаваннем пра рэарганізацыю клуба.
– Нейкім чынам на арганізацыі вашай працы адбілася змена юрыдычнай асобы клуба, які быў грамадскім аб'яднаннем і стаў дзяржаўнай спартыўнай установай?
– Цяпер, у гэтую пару года, усё гэтак жа, як і раней. Аднак калі ішоў працэс фармавання каманды, калі рыхтаваліся да перадсезонкі, не маглі своечасова запрашаць футбалістаў. Працавалі ў рэжыме нон-стоп.
Трэба было падцягнуць дакументальную базу, арганізаваць зборы… Карацей, клуб перажываў не самы просты час.
Я б сказаў так: мы з-за гэтага завяршылі камплектаванне, па сутнасці, ужо напярэдадні старту сезона.
Увогуле, рэарганізацыя адбілася на хуткасці і якасці фармавання складу, што пацягнула за сабой складанасць у пагружэнне навiчкоў у нашы прынцыпы пабудовы гульні, – сказаў Гурыновіч.