Усе навіны

Ван дэр Варт пра Ямаля: «Калі ўяўляеш сябе кімсьці накшталт Бога, то можаш ператварыцца ў менш прыемнага чалавека»

25 сакавіка, 12:21

Былы футбаліст «Рэала» і зборнай Нідэрландаў Рафаэл ван дэр Варт адрэагаваў на публікацыю вінгера «Барселоны» і зборнай Іспаніі Ламіна Ямаля.

Ван дэр Варт раскрытыкаваў Ламіна пасля першай гульні Іспаніі з Нідэрландамі (2:2) у Лізе нацый, у тым ліку за прыспушчаныя шорты. У матчы ў адказ (3:3, 5:4 – пен.) Ямаль забіў у дадатковы час і дэманстратыўна апусьціў шорты, святкуючы гол, пасля чаго выклаў у сацсетцы калаж з ван дэр Вартам на гэтую тэму.

«Гол Ямаля быў сапраўды першакласным. Гол сусветнага класа ад гульца сусветнага класа. І ўсё ж я б параіў яму не перажываць так моцна з-за патаўсцелага экс-футбаліста і нешта пра яго казаць. Гэта ўсё няважна.

Яму 17 год. Ён вельмі добры, але яго жэсты мяне крыху турбуюць, пры гэтым у мяне добрыя намеры. Калі ты атрымліваеш столькі пахвалы ў 17 гадоў, ты таксама пачынаеш верыць, што ўвесь сьвет круціцца вакол цябе. Калі ты пачынаеш паказваць жэсты і ўяўляеш сябе кімсьці накшталт Бога, то можаш ператварыцца ў менш прыемнага чалавека. Я проста ўбачыў, што яго шорты крыху спаўзлі, але мне гэта абыякава», – заявіў ван дэр Варт.