Усе навіны

Рыс Джэймс: «У мяне было два сумныя гады. Рады, што зноў выклікалі ў зборную»

25 сакавіка, 12:37

Абаронца зборнай Англіі Рыс Джэймс пракаментаваў перамогу над Латвіяй (3:0) у кваліфікацыі ЧС-2026. Ён забіў гол у гэтай гульні.

«Столькі часу прайшло – у мяне было два сумныя гады. Я вельмі рады, што мяне зноўку выклікалі ў зборную.

Паглядзеўшы на сценку, я адчуў, што магу яе абвесці. Быў крыху здзіўлены, калі мяч уляцеў у сетку.

Ідэі Томаса Тухеля зразумелыя. Мэта ў нас адна – пачалася яна на гэтым тыдні і працягнецца аж да чэмпіянату свету», – сказаў Джэймс.