«Эвертан» і «Лестэр» рэкламуюць гемблінг-аператараў, нягледзячы на забарону ў Вялікабрытаніі
Кааліцыя па спыненні рэкламы азартных гульняў (CEGA) накіравала скаргу ў Камісію па азартных гульнях Вялікабрытаніі (GC) на «Эвертан» і «Лестэр» за прамую рэкламу Stake і BCGame, якія не маюць афіцыйнай ліцэнзіі, а таксама заклікала прыняць адпаведныя меры.
Галоўная прычына такіх дзеянняў у тым, што Stake і BCGame – не маюць лакальнай ліцэнзіі ў Вялікабрытаніі, але працягваюць размяшчацца на футбольнай форме «Эвертана» і «Лестэру» адпаведна, з'яўляючыся дзеючымі партнёрамі гэтых клубаў.
У адказ на прэтэнзіі прадстаўнікі «ірысак» заявілі, што іх пагадненне са Stake – гэта глабальнае партнёрства, і што клуб не рэкламуюць брытанскі рынак гэмблінга.
Таксама і «Эвертан», і «Лестэр» заявілі, што выконваюць усе правілы Камісіі па азартных гульнях Вялікабрытаніі, цалкам задаволены сваёй прававой пазіцыяй і ўпэўненыя ў легальнасці сваіх спонсарскіх кантрактаў.