Усе навіны

Аляксей Бага: «Праблема, калі гуляеш у ЛЧ, а потым вяртаешся ў ЧБ, у тым, каго браць на выезд – ёсць гульцы, якіх лепш у аўтобус не браць»

25 сакавіка, 13:37

Экс-галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага пасля спарынгу з «Зенітам» (0:5) узгадаў, як у былыя часы каманда вярталася ў ЧБ пасля матчаў у групах Лігі чэмпіёнаў.

– Ці не цяжка вяртацца ў нашы рэаліі пасля такіх стадыёнаў, як «Газпром-Арэна»?

– Цяжка. Заўсёды вялікая праблема, калі гуляеш у аўторак ці сераду ў Лізе чэмпіёнаў, а ў суботу тур ЧБ. А калі ён яшчэ трапляў на які-небудзь наваполацкі «Атлант», то самая вялікая праблема была нават не ў тым, каго ставіць у склад, а каго браць на гэты выезд.

Ёсць такія футбалісты, каго лепш у аўтобус не браць – пакінуць дома, даць працу, каб яны проста не хваляваліся там – і гэта не паўплывала на вынік.

Клянуся, такое было. І быццам ляціш у самалёце пасля гэтых гульняў – і ўжо тады думаеш, што рабіць у суботу. Дылема страшная.

Таму што там песні-скокі і антураж, прыязджаеш» і, прашу прабачэння, няма ў санвузле крана ці дзвярэй…

Зразумела, мы не нейкія там багі, але калі гаворым пра футбол, то настроіцца вельмі цяжка, – сказаў Бага.