Усе навіны

Педры – пра магчымы фінал ЛЧ паміж «Барселонай» і «Рэалам»: «Гэта спадабалася б усім заўзятарам»

25 сакавіка, 15:54

Паўабаронца «Барселоны» Педры расказаў, што не супраць згуляць супраць «Рэала» ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

– Вы б хацелі, каб у фінале ЛЧ сустрэліся «Барселона» і «Рэал»?

– Так. Я б пагадзіўся на гэта. Гэта значыла б, што мы ў фінале. Мы не павінны баяцца нікога. Гэта спадабалася б усім заўзятарам.

Як я ўжо казаў, гэта значыць, што мы ў фінале, а гэта самае галоўнае, – сказаў Педры.

У 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Барселона» згуляе супраць «Барусіі» Д, а «Рэал» – супраць "Арсенала».