Алос пра матч з Азербайджанам: «У цэлым, мы дыктавалі ход гульні»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос рэзюмаваў пераможны выступ сваёй каманды ў спарынгу супраць Азербайджана (2:0).
– Мы згулялі добры матч, застаўся задаволены. У першым тайме ў нас былі шанцы забіць, але мы не змаглі іх рэалізаваць. У нашых варот таксама ўзнікалі моманты. У цэлым, мы дыктавалі ход гульні. Рады перамозе, зараз будзем рыхтавацца да наступных матчаў.
– Калі не ўлічваць вынікі, супраць Таджыкістана (5:0) было складаней гуляць або супраць Азербайджана?
– Матч адрозніваўся ад гульні з Таджыкістанам, але сёння было цяжка. Азербайджан – добрая каманда, мы ставімся да яе з павагай. У складзе ёсць якасныя футбалісты. Два гады таму мы прайгралі Азербайджану. Мы паважаем і Таджыкістан, але той матч мы гулялі на полі са штучным пакрыццём, а сёння – на натуральным. Хоць гэта былі розныя гульні, сёння месцамі было няпроста.
– Калі б вы ўзначалілі зборную Азербайджана, змаглі б дамагчыся поспеху? У адборачным турніры ЧС-2026 «мілі» трэба будзе згуляць з Ісландыяй, Украінай і Францыяй.
– У маёй камандзе і так хапае працы (смяецца). Я не магу адказаць на гэтае пытанне. Мы будзем аналізаваць Данію, Шатландыю і Грэцыю – гэта наша група. І ў нас, і ў Азербайджана ёсць шанцы. Я засяроджаны на сваёй камандзе. Для Беларусі і Азербайджана задача можа выглядаць складанай, але трэба верыць. Упэўнены, што трэнерскі штаб вашай зборнай таксама верыць, – сказаў Алос.