Усе навіны

Маці хлопчыка, на якога ў 2023 годзе ў лагеры ўпалі футбольныя вароты, адсудзіла ва ўстановы 25 тысяч рублёў

25 сакавіка, 23:57

Суд Лукашэнкі па Бабруйскім раёне і Бабруйску задаволіў пазоў маці 13-гадовага хлопчыка, на якога ў 2023 годзе ў аздараўленчым лагеры ўпалі футбольныя вароты, і абавязаў адміністрацыю ўстановы выплаціць кампенсацыю ў 25 тысяч рублёў.

Нагадаем, што 27 чэрвеня 2023 года на тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі лагера дзіця паспрабавала падцягнуцца на перакладзіне футбольных варот. Па выніку яны ўпалі на падлетка.

Па выніку здарэння дзіцяці быў пастаўлены дыягназ: адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, поўная страта слыху на адно вуха, а таксама развіццё псіхічнага расстройства, галавакружэнне, слабасць і пастаянная стамляльнасць.