Усе навіны

Карлас Алос: «Зборная Беларусі сочыць за Багамольскім і Хвалько»

26 сакавіка, 08:01

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў, што сочыць за футбалістамі з чэмпіянату Азербайджана.

– У азербайджанскім чэмпіянаце за «Кяпаз» выступае беларускі абаронца Хвалько, капітан каманды, а ў «Нафтчы» – Багамольскі. Вы за імі сачылі?

– Вядома, мы сочым за ўсімі футбалістамі, якія гуляюць за мяжой, у тым ліку ў Азербайджане.

Трэба мець пастаянную гульнявую практыку, калі мы гаворым пра Багамольскага. На сёньняшні момант у яго яе няма. Але гэта не значыць, што дзверы перад ім зачыненыя.

Мы сочым за ім, як і за Хвалько, – сказаў Алос.