Усе навіны

Аргенціна выйшла на ЧС-2026

26 сакавіка, 09:00

Зборная Аргенціны забяспечыла сабе месца на чэмпіянаце свету 2026 года.

Гэта стала дзякуючы страце ачкоў Балівіі ў матчы кваліфікацыі супраць Уругвая (0:0).

Аргенцінцы лідзіруюць у адборачнай групе з 10 каманд – першыя 6 зборных гарантавана згуляюць на мундыяле, які пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Нагадаем, што Аргенціна выйграла апошні чэмпіянат свету, які прайшоў у Катары ў 2022-м.

Акрамя каманд-гаспадароў ЧС-2026, на турнір раней выйшлі Японія, Новая Зеландыя і Іран.