Андрэй Васілевіч: «Гульцы зборнай Беларусі знаходзяцца на адным узроўні са зборнымі Шатландыі і Грэцыі»
Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем аб зборнай Беларусі.
– Якія перспектывы ў нашай каманды ў кваліфікацыі ЧС?
– Калі ты асабіста ведаеш рабят, ведаеш узровень іх гатоўнасці і бачыш усю іх статыстыку, аналітыку. Можна сказаць, што яны знаходзяцца на адным узроўні са зборнымі Шатляндыі і Грэцыі. У нас вельмі добрыя, падрыхтаваныя футбалісты.
Будзем спадзявацца, што нам не перашкодзяць траўмы. Яшчэ важна, каб яны мелі больш гульнявой практыкі ў сваіх клубах. Напэўна, ключавая наша праблема – не ўсе рэгулярна гуляюць за свае клубы.
Калі ўсе гэтыя ўмовы будуць выкананы, то навяжам сур'ёзную барацьбу нашым супернікам. Так, Данія, каманда крыху вышэй класам. Але зноў жа мы ўмеем гуляць з такімі зборнымі. Вядома, буду заўзець за выхад нашых хлопцаў, – сказаў Васілевіч.