Усе навіны

Гаджы Гаджыеў: «Махачкалінскае «Дынама» не разлічвае вяртаць Руслана Лісаковіча»

26 сакавіка, 14:57

Прэзідэнт махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д2) Гаджы Гаджыеў распавёў пра экс-паўабаронцу дагестанскага клуба Руслана Лісаковіча, які выступае ў «МЛ Віцебск».

– Мы не разлічваем на Руслана Лісаковіча і не хочам вярнуць яго назад у клуб.

І чаму мы мусім на яго разлічваць, я не разумею. Ён сышоў ад нас, больш не лічыцца ў нашай камандзе. Цяпер мы не падтрымліваем сувязь.

Мы нармальна разышліся, але мы не можам падтрымліваць адносіны з усімі, з кім развіталіся, – сказаў Гаджыеў.