Усе навіны

Вазняк стаў дырэктарам «Тарпеда-БелАЗ»

26 сакавіка, 19:31

«Тарпеда-БелАЗ» абвясціла, што новым дырэктарам клуба будзе Станіслаў Вазняк.

Ранейшы кіраўнік клуба, Аляксандр Пугач, пакінуў сваю пасаду па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту.

Са жніўня 1987 года па чэрвень 2018 года Вазняк праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС на пасадах: камандзір узвода, камандзір патрульнай роты спецыяльнага прызначэння, начальнік штаба батальёна, камандзір батальёна, начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту вайсковай часткі, намеснік начальніка спартыўнай каманды ўнутраных войскаў МУС Лукашэнка, начальнік спартыўнай каманды ўнутраных войскаў МУС Лукашэнка.

З 18 ліпеня 2018 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара стадыёна «Дынама».