Ханс-Дзітэр Флік: «Мы – «Барселона», а не «Рэал», і я вельмі ганаруся гэтым»
Галоўны трэнер «Барселоны» Ханс-Дзітэр Флік адказаў на пытанні наконт календара каманды.
– «Рэал» адмаўляўся гуляць матч з інтэрвалам менш за 72 гадзіны. А як наконт вас на гэтым тыдні?
– Мы — «Барселона», а не «Рэал». І я вельмі ганаруся гэтым.
Гульцы былі са сваімі нацыянальнымі зборнымі, але нам давядзецца згуляць гэты матч (супраць «Асасуны» — заўв.).
Я таксама магу пагаварыць аб матчы з «Леганесам», які ў 22.00. Кожны раз, калі мы гуляем на выездзе ў гэты час, мы прыязджаем досвіткам, гульцы не могуць аднавіцца. Мяне гэта не задавальняе, асабліва калі паглядзець, як з гэтым спраўляюцца ў іншых лігах.
Гаворка ідзе не аб «Барсе» і «Рэале», а аб абароне каманд у Ла Лізе. Я не магу гэтага змяніць, гэта ўсяго толькі маё меркаванне, мы павінны гарантаваць адпачынак гульцам, — сказаў Флік.
Матч «Барселона» — «Асасуна» павінен быў прайсці 8 сакавіка, але быў перанесены з-за смерці лекара каталонскага клуба Карлеса Мін'яра Гарсіі на 27 сакавіка.
30 сакавіка абедзве каманды правядуць матчы 29-га тура Ла Лігі.