Сын Марадоны: «Майго бацьку забілі»
Сын Дыега Марадоны Дыега Арманда Марадона Сінагра пракаментаваў ход судовага працэсу наконт смерці свайго бацькі.
«Я сачу за судом наконт смерці майго бацькі, і гэта вельмі складаны час для ўсіх нас. Будзе складаны час, але мы гатовы да гэтага.
Найбольшую боль у гэтым судзе мне прычыняе тое, што яны забілі яго. Гэта відавочна. Яны не даглядалі яго належным чынам і нічога не зрабілі, каб выратаваць яго.
Калі б яны лячылі яго належным чынам, ён мог бы сядзець тут зараз. Не магу ўзяць, што яны нічога не зрабілі. Упэўнены, што мы дакажам, што гэта была халатнасць.
Пасля столькіх гадоў судовых разбіральніцтваў і крадзяжу грошай мой бацька аказаўся выгадны для іх толькі пасля смерці. Чаму? Ня ведаю. Але тое, як дзейнічалі лекары і тыя, хто іх прызначыў, не пакідае мне іншага выбару», — сказаў Марадона-малодшы.
7 урачоў і медсясцёр паўсталі перад судом па абвінавачанні ў датычнасці да смерці Дыега Марадоны.
Абвінавачаныя падазраюцца ў халатнасці, якая прывяла да смерці аргенцінца. Медыкам можа пагражаць да 25 гадоў зняволення.
25 лістапада 2020 г. Марадона памёр ад інфаркту міякарда ў сваім доме ў Тыгры. Выкрыццё паказала, што сэрца Дыега было прыкладна ў два разы больш, чым у звычайнага чалавека. Такая анамалія выклікана дылатацыйнай кардыяпатыяй сэрца.