Усе навіны

Трэнер «Астраўца» Каратай: «У міжсезонне было шмат траўмаў і хвароб»

27 сакавіка, 10:11

Галоўны трэнер «Астраўца» (Д2) Юрый Каратай падвёў вынікі падрыхтоўку каманды да сезона, які стартуе 28 сакавіка.

– Што тычыцца падрыхтоўчага этапу, то ў гэтым годзе ў нас цяжка прайшоў. За тры гады, што я ў клубе, напэўна, атрымаўся першы сезон, які выйшаў скамечаным у плане падрыхтоўкі.

Усяму віной вялікая колькасць траўм, хвароб. Самы пік прыйшоўся на сярэдзіну падрыхтоўчага перыяду, напэўна, толькі перад гульнёй са «Смаргонню» абойма футбалістаў на якую мы робім стаўку цалкам вярнулася і працуе ў агульнай групе. Ёсць яшчэ час паднабраць кандыцыі, але выбудоўваць падрыхтоўку было цяжка.

У сувязі з гэтымі праблемамі цяжка было хлопцам у матчах. Былі пэўныя гульнявыя моманты, якія не атрымліваліся, цяжка было фізічна набіраць кандыцыі, таму былі як добрыя матчы, гэтак і вельмі слабыя.

Асабліва гэта выявілася ў апошніх матчах, дзе мы саступілі. У асноўным гэта было з-за таго, што нас фізічна не хапала, – сказаў Каратай.